Мэта мерапрыемства – прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў.


Акцыя ў чарговы раз нагадае аб неабходнасці выканання правілаў перавозкі дзяцей у транспартных сродках.

З пачатку 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 9 аварый з удзелам дзяцей - пасажыраў, у якіх 9 дзяцей атрымалі траўмы, 3 загінулі.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што згодна з пунктам 178 ПДР Рэспублікі Беларусь перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да 5 гадоў;
дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання ўказаных у частцы першай гэтага пункта прыстасаванняў у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.