Супрацоўнікі з усіх лясгасаў вобласці, у тым ліку і Лепельскага, прыехалі ў паўночную сталіцу, каб павіншаваць сваіх калег і атрымаць заслужаныя ўзнагароды за цяжкую працу.

Апошнія гады было шмат выпрабаванняў прыроднымі стыхіямі. Дастаткова аднаго імгнення, каб знішчыць працу не аднаго пакалення лесаводаў. Аднак дзякуючы цвёрдасці характару работнікаў лясной сферы, сіле іх духу і стваральнай працы яны з гонарам нясуць службу па захаванні і памнажэнні лясных багаццяў.

З наступаючым прафесійным святам, работнікі лясной сферы!