Лепельскі раён на семінары прадстаўлялі Крысціна Дарохава (настаўнік дзіцячай школы мастацтваў, член Маладзёжнага савета) і Дар'я Міхайлава (інжынер па ахове працы Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства, член савета працуючай моладзі).

Удзельнікі семінара наведалі Мінскі аўтамабільны завод, Рэспубліканскі дом моладзі і Мінскі гадзіннікавы завод.

Акрамя экскурсій для моладзі былі арганізаваны сустрэча з саветам працуючай моладзі ААТ "МАЗ", сустрэча з кіраўніцтвам ЦК ГА "БРСМ" Рэспубліканскага дома моладзі і наведванне музея Мінскага гадзіннікавага завода.