Марафон накіраваны на захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, фарміраванне павагі да гераізму і подзвігаў савецкага народа, захаванне памяці аб Перамозе праз паэтычнае асэнсаванне ваенных падзей.
Прымаюцца відэаролікі з чытаннем вершаў на беларускай або рускай мовах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, подзвігам салдат і мірных грамадзян, захаванню памяці аб Перамозе савецкага народа, з выкананнем наступных умоў: відэа: памер 1920х1080 пікселяў (суадносіны бакоў 16:9, арыентацыя: гарызантальная); фармат: АVI, МР4, WMV; працягласць: не больш за 10 хвілін; заяўка: назва і аўтар твора, імя чцеца, месца вучобы/працы, іншая інфармацыя.
Прадастаўляючы гэтыя звесткі, удзельнік марафону тым самым дае згоду на апрацоўку персанальных даных.
Заяўка і відэафайл (пажадана ў выглядзе спасылкі на файлаабменнік (Mail Cloud, Яндекс Дыск, Google-Дыск) на ўдзел у марафоне прымаюцца з 19 лютага па 1 мая 2025 года на электронны адрас: vitebsklib@gmail.com