19 студзеня – Дзень ратавальніка, гэта свята, прысвечанае героям, якія ўмеюць пакораць стыхію, ствараць заслон надзвычайным сітуацыям!

19 студзеня – Дзень ратавальніка, гэта свята, прысвечанае героям, якія ўмеюць пакораць стыхію, ствараць заслон надзвычайным сітуацыям! Людзі гэтай адважнай і мужнай прафесіі ствараюць вакол нас надзейную апору і прыносяць супакаенне ў нашы сэрцы і сем'і. Прафесія ратавальніка - адна з самых высакародных і самаадданых. Гэта – прафесіяналізм, гонар і адвага.
Дзень ратавальніка – гэта дзень чалавека, які цаной свайго жыцця, часта ратуе іншае. Так, 17 студзеня ў Лепельскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму знамянальнаму дню. Павіншаваць ратавальнікаў і выказаць удзячнасць за службу людзям, якія ахоўваюць Лепельшчыну ад надзвычайных сітуацый, прыйшоў старшыня раённага Савета дэпутатаў Урбан Ігар Генадзьевіч.
Начальнік Лепельскага раённага аддзела па НС Ловец Валянцін Эдуардавіч таксама павіншаваў усіх работнікаў з гэтым важным для іх святам, падзякаваў за адказнасць і мэтанакіраванасць, пажадаў моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, спакойных дзяжурстваў. У такі святочны дзень лепшыя работнікі аддзела былі ўдастоены розных узнагарод.