Для жыхароў і гасцей горада ўладкаваны цёплыя палаткі, раскладзены вогнішча, працуе палявая кухня, дзяжураць усе службы. Музычнае суправаджэнне свята традыцыйна забяспечвае вакальная група "Кампанела".

Папярэднічалі гэтаму Боская літургія і чын вялікага асвячэння вады ў праваслаўных храмах. Ужо шмат гадоў запар у нашым раёне праходзіць арганізаванае апусканне ў купель. Не выключэннем стаў і гэты год. Ахвотных акунуцца ў купель сярод лепельчан было шмат.

Прынята лічыць, што хрышчэнская купель у гэты дзень валодае гаючымі ўласцівасцямі. Апусканне ў асвечаную ваду загартаўляе арганізм і ўмацоўвае сілу волі чалавека.

Прыемным сюрпрызам у гэты марозны дзень быў гарачы чай з пачастункамі.

Асвячэнне вады прайшло і ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры з басейнам. Благачынны Лепельскай акругі Сергій Лешкевіч зачытаў малітву, абкропіў лепельчан хрышчэнскай вадой, а таксама перадаў у дар адміністрацыі цэнтра абраз Мікалая Цудотворца.