Улетку на дарогах рэзка павялічваецца колькасць веласіпедыстаў.

Сярод кіроўцаў двухколавага транспарту можна ўбачыць як моладзь, так і больш старэйшае пакаленне. Тэндэнцыя выбару ровара як больш экалагічнага і здаровага віду транспарту з кожным годам набірае папулярнасць і, вядома, не можа не цешыць. Разам з тым кожны чалавек, які змяняе свой статус з пешахода на веласіпедыста, павінен ведаць і выконваць Правілы дарожнага руху, якія тычацца перамяшчэння на веласіпедзе, бо веласіпедыст з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам дарожнага руху.

Каб паездкі на ровары прыносілі радасць і карысць, трэба выконваць простыя правілы:

- перад кожнай паездкай старанна праверце спраўнасць тармазной і рулявой сістэмы ровара;

- пераканайцеся, што ровар абсталяваны ў адпаведнасці з ПДР: маецца люстэрка задняга выгляду, святлоадбівальнік белага колеру спераду, чырвонага – ззаду і аранжавыя святлоадбівальнікі з абодвух бакоў ровара;

- пры руху ў цёмны час сутак ровар павінен быць таксама абсталяваны спераду ліхтарём, які выпраменьвае белае святло, а ззаду – ліхтарём, які выпраменьвае чырвонае святло;

- пры руху ў цёмны час сутак веласіпедыстам таксама рэкамендуецца выкарыстоўваць жылеты павышанай бачнасці або святлоадбівальныя элементы;

- дзецям, якія не дасягнулі 14 гадоў, можна катацца на роварах на дваровых тэрыторыях, на спартыўных пляцоўках і стадыёнах, на лясных дарогах і палянах, але ні ў якім разе не выязджаць на дарогі і вуліцы.

Рухаючыся на ровары, памятайце: Вы – кіроўца, які кіруе транспартным сродкам, і павінны выконваць якія адносяцца да Вас правілы, бо адказнасць за парушэнне ПДР веласіпедыстамі прадугледжана арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Заўсёды будзьце ўважлівыя і няхай велапрагулкі прыносяць толькі задавальненне!