Лепельчанкі Наталля Журба і Вераніка Сычык, лідары Лепельскай раённай арганізацыі БРСМ, прынялі ўдзел у мерапрыемстве ў складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці.

Сэнсы і каштоўнасці – праз код культурны

Увесь вечар у зале ішла размова пра тое, што аб'ядноўвае народы дзвюх краін, чым беларусы і расіяне бесперапынна даражаць і ганарацца. Гэта дыялог на мове культур, рэплікі ў якім адведзены лепшым калектывам дзвюх дзяржаў.

Сюрпрызам для гледачоў стала выступленне створанага для захавання казачай культуры Дзяржаўнага Ансамбля Расійскага Казацтва з Валгаграда. Калектыў падарыў публіцы некалькі танцавальных, вакальных і інструментальных нумароў. Сярод іх – знакамітыя і любімыя «Кацюша», «Лявоніха», плясавая казачая «Ойся ты, ойся» і інш.