У рамках правядзення другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» афіцэрскі склад Лепельскага раённага аддзела па НС правялі выступленні на бацькоўскіх сходах ва ўстановах адукацыі раёна.

Мэта дадзеных выступленняў – прыцягнуць увагу дарослых да праблемы дзіцячых свавольстваў з агнём, гібелі дзяцей на пажарах, недапушчэння надзвычайных сітуацый, у якія могуць трапіць дзеці. Увага бацькоў была акцэнтавана на пытаннях папярэджання пажараў і НС з удзелам дзяцей. Ратавальнікі прыводзілі прыклады гібелі дзяцей на пажарах, няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на вадаёмах, у пясчаных кар'ерах. У сувязі з надыходзячымі летнімі канікуламі, заклікалі дарослых паклапаціцца аб бяспецы сваіх дзяцей, не пакідаць іх без нагляду, ажыццяўляць кантроль за іх баўленнем часу і, такім чынам, уберагчы іх ад трагедый.