У рамках правядзення 2 этапу рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Садоўскі наведаў дзіцячае аддзяленне УЗ «Лепельская цэнтральная раённая бальніца», дзе сустрэўся з мамамі і іх дзецьмі, якія знаходзяцца на лячэнні ў дадзеным установе аховы здароўя.

У ходзе гутаркі работнік МНС расказаў бацькам, дзе і якія небяспекі могуць падсцерагаць іх малых і што рабіць, калі здарылася тая ці іншая бяда. Мадэляваў розныя жыццёвыя сітуацыі ў жылым доме, на вуліцы, лецішчы, у вёсцы, на адпачынку, а дарослыя вызначалі, у чым іх небяспека, што трэба зрабіць, каб не давесці сітуацыю да няшчаснага выпадку.
Таксама разгледжаны пытанні, звязаныя з укусамі жывёл, змей, насякомых, кляшчоў, атрыманнем парэзаў, усіх відаў апёкаў, трапляннем старонніх прадметаў у дыхальныя шляхі. Таксама дарослыя і дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне і анкетаванні, даведаліся пра інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію «Ганарымся, што навучылі!».
Самае галоўнае, што бацькі засвоілі галоўнае правіла прафілактыкі няшчасных выпадкаў з дзецьмі – заўсёды знаходзіцца побач з малым, ні ў якім выпадку не пакідаць яго без нагляду. У канцы мерапрыемства ўсім разаслана наглядна-выяўленчая прадукцыя.