20 лістапада 2025 года на базе КУП "Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Жамчужына" Лепельскага раёна пройдзе II Бізнес-форум "Дзяржава і бізнес: партнёрства для ўстойлівага развіцця"
У межах Беларускага тыдня прадпрымальніцтва Віцебскім аблвыканкамам сумесна з Віцебскім абласным камітэтам ГА ”БРСМ“ пры падтрымцы ПРААН
20 лістапада 2025 года на базе КУП ”Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр ”Жамчужына“ Лепельскага раёна пройдзе II Бізнес-форум ”Дзяржава і бізнес: партнёрства для ўстойлівага развіцця“
Ключавая тэма Бізнес-форуму: інавацыйнае і маладзёжнае прадпрымальніцтва.
У ходзе работы Бізнес-форуму ўдзельнікі прадставяць ідэі, меркаванні і прапановы па тэматыках развіцця стартап-руху, узаемадзеяння ўстаноў адукацыі і тэхнапаркаў, уцягвання моладзі ў рэалізацыю інавацыйных праектаў, механізмам дзяржаўнай падтрымкі прадпрымальніцтва.
Сваім вопытам падзеляцца прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу ў сферы паслуг і прамысловасці.
Удзельнікам Бізнес-форуму будуць прадэманстраваны магчымасці выкарыстання адукацыйнай платформы ”ESG адукацыя“, штучнага інтэлекту і электроннай камерцыі.