Мастак любіць назіраць за прыродай, адкрываць новыя мясціны. Заўсёды носіць з сабой паперу і аловак, робіць замалёўкі і падчас рыбалкі, якую лічыць лепшым адпачынкам. А потым з'яўляюцца лясны пейзаж ці нацюрморт з багатым уловам.
Тонкасцям мастацтва Міхаіл Багдановіч вучыўся ў заснавальніка віцебскай школы акварэлі Фелікса Гумена. Потым сам выкладаў гэту тэхніку дзецям, некаторыя з іх скончылі мастацкія ВНУ.
21 сакавіка а 17.00 у Лепельскім Цэнтры рамёстваў адбудзецца адкрыццё выставы Міхаіла Багдановіча. Запрашаем!
19.3.20250 праглядаў