У сувязі з абвяшчэннем 2017 года Годам навукі, правядзеннем мерапрыемстваў, прысвечаных павышэнню ролі навукі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, на выкананне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2017 г...
У сувязі з абвяшчэннем 2017 года Годам навукі, правядзеннем мерапрыемстваў, прысвечаных павышэнню ролі навукі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, на выкананне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2017 г. № 270 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2017 годзе», распараджэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18 красавіка 2017 г. № 105-р «Аб правядзенні суботніка» 22 красавіка 2016 года ў Лепельскім раёне на добраахвотнай аснове пройдзе рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах, альбо па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Заробленыя на працоўных месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка (далей – грашовыя сродкі), у аб'ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на рахунак Лепельскага райвыканкама 3641903001032 ЦБУ № 211 філіяла № 214 ААТ АСБ «Беларусбанк», код 660, УНП 300039625. Атрымальнік Лепельскі раённы выканаўчы камітэт.