Так, дзясяткі лепельчан сустрэліся ў в. Кісцялёва, дзе размешчана брацкая магіла ахвяр фашызму на месцы знішчанай гітлераўцамі вёскі.

Тут стаіць стэла ў выглядзе даху разбуранай хаты. Побач — плакучая вярба. З другога боку — алея са старых ліп і клёнаў. А крыху далей — уручную насыпаны пагорак, пад якім і спачывае прах загінулых жыхароў. На памятнай пліце — тры дзясяткі імёнаў.

Памятнае месца сабрала прадстаўнікоў раённай улады, сілавых структур, пракуратуры, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, навучэнцаў, моладзь, працоўныя калектывы і іншых неабыякавых...