22 марта - в День памяти Хатынской трагедии — на Лепельщине пройдут митинги-реквиемы

22 сакавіка — у Дзень памяці Хатынскай трагедыі — на Лепельшчыне пройдуць мітынгі-рэквіемы

20.3.20250 праглядаў

У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага рэгіёну фашысты спалілі амаль 3,6 тысячы вёсак. Ёсць і такія населеныя пункты, якія паўтаралі лёс Хатыні двойчы, тройчы і нават чатыры разы.

На Лепельшчыне 3 населеныя пункты напаткаў жудасны лёс Хатыні - яны былі спалены разам з усімі іх жыхарамі.

У вёсцы Кістэлёва былі спалены ўсе яе 12 двароў разам з 46 жыхарамі. Населены пункт пасля вайны не быў адноўлены.

У вёсцы Пастрэжжа налічваўся 21 двор, пражывала 60 чалавек. Усе яны былі спалены ў ліпені 1943 года фашыстамі, як і 28 дамоў са 127 жыхарамі вёскі Слабодка. Гэтыя населеныя пункты былі адроджаны пасля заканчэння вайны.