Ва ўдзеле ў акцыі прынялі кіраўнікі і супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Лепельскага ФАЦ, Лепельскага МКК, хлебазавода, рамонтна-механічнага завода, КУВП «Бароўка», СДзЮШАР, КУП ДРАЦ «Жамчужына», сектара спорту і турызму райвыканкама, Лепельскага ўчастка электрасувязі РУП «Белтэлекам», філіяла «Лепельводаканал», Лепельскай ЦБС, Лепельскага раёна газазабеспячэння, ТАА «Адзіная гандлёвая сістэма «Сінтез» і іншыя актывісты.
Калона актывістаў стартавала ад гарадскога стадыёна і накіравалася да найпрыгажэйшага месца — вострава ЛОДЭ
Веласпорт — гэта не толькі выдатнае баўленне часу, але і здароўе, зарад станоўчай энергіі, бадзёрасці і выдатнага настрою! Так лічаць удзельнікі акцыі!
На тэрыторыі пансіяната «ЛОДЭ» ўдзельнікі велапрабегу наведалі лясны заапарк і пакармілі звяроў.
— Галоўная мэта нашай акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў экалогіі. Сёння сваім прыкладам мы паказалі аўтамабілістам, што ёсць сродкі перамяшчэння, якія значна больш экалагічныя і карыснейшыя для здароўя, чым аўтамабілі, — адзначыла Вольга Бажэнава, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.