Абласны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні ад БРСМ «Вялікая маладзёжная гульня» аб'яднаў 23 каманды з розных куткоў паўночнага рэгіёна. Мерапрыемства прайшло ў анлайн і афлайн фарматах у Медыяцэнтры Віцебскай вобласці.
Вітаючы ўдзельнікаў, першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Жанна Нарыцына падкрэсліла, што гульня накіравана на пашырэнне кругагляду моладзі, паглыбленне ведаў аб нашай краіне, яе культуры, маладым людзям важна ведаць свае карані, гісторыю Радзімы.
Гульня прайшла ў 6 турах і ўключала пытанні па гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі, нацыянальнай кухні, школьных ведах, дзейнасці Саюза моладзі. Удзельнікі прадэманстравалі свае веды, эрудзіцыю, кемлівасць і ўменне працаваць у камандзе.
Пераможцам абласной гульні стала каманда сярэдняй школы № 1 Гарадка. Другое месца падзялілі каманды сярэдняй школы №1 г.п. Шуміліна ім. Героя Савецкага Саюза П.А.Акуцыёнка, Дабрамыслінскай сярэдняй школы Лёзненскага раёна і сярэдняй школы №2 г. п. Бешанковічы ім. Героя Савецкага Саюза М. Н. Ткачэнкі. Трэцяе месца прысуджана камандзе сярэдняй школы № 4 г.Чашнікі.
Пераможцы абласнога этапу прадставяць Віцебшчыну 18 лютага на рэспубліканскім конкурсе.