Мерапрыемства прайшло ў анлайн і афлайн фарматах у Медыяцэнтры Віцебскай вобласці.

Прывітаўшы ўдзельнікаў, першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Жанна Нарыцына падкрэсліла, што гульня накіравана на пашырэнне кругагляду моладзі, паглыбленне ведаў аб нашай краіне, яе культуры, маладым людзям важна ведаць свае карані, гісторыю Радзімы.

Гульня прайшла ў 6 турах і ўключала пытанні па гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі, нацыянальнай кухні, школьным ведам, дзейнасці Саюза моладзі.

Лепельшчыну прадстаўлялі нашы гімназісты)