У Беларусі гісторыя метэаназіранняў вядзе свой адлік з 1924 года. Збор неабходнай інфармацыі для складання прагнозаў надвор'я ажыццяўляецца кожны дзень. Назіраюць за воблачнасцю (калі яна ёсць, вызначаюць яе від, колькасць аблокаў), бачнасцю, ветрам (напрамак, сярэдняя і максімальная хуткасць), тэмпературай глебы і паветра, бягучым ціскам і яго тэндэнцыяй.

Зводка збіраецца кожныя тры гадзіны. Усе даныя, атрыманыя ў ходзе даследаванняў, накіроўваюць у гідраметцэнтр.

У нашым раёне кіруе метэаралагічнай станцыяй «Лепель» ужо на працягу многіх гадоў Таццяна Каласоўская. Разам з Таццянай Алегаўнай працуе інжынер-аг метаролаг 2-й катэгорыі Таццяна Дзям'янчанка.

На метэастанцыі ўстаноўлена аўтаматызаваная метэаралагічная станцыя з наборам датчыкаў, якая адразу ж перадае інфармацыю на камп'ютар. А яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму перадавалі інфармацыю па каналах сувязі.