З прыходам вясны на дарогах нашай краіны з'яўляецца вялікая колькасць ахвотных «паганяць з ветрыкам». Матацыклы, мапеды, скутэры – двухколавыя транспартныя сродкі, якія падабаюцца аматарам хуткасці. Аднак хуткасцю неабходна ўмець кіраваць.
З прыходам вясны на дарогах нашай краіны з'яўляецца вялікая колькасць ахвотных «паганяць з ветрыкам». Матацыклы, мапеды, скутэры – двухколавыя транспартныя сродкі, якія падабаюцца аматарам хуткасці. Аднак хуткасцю неабходна ўмець кіраваць. Няўмелае кіраванне двухколавым механічным транспартам і няўважлівасць кіроўцаў прыводзяць да дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту.
З пачатку 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 1 ДТЗ, здзейсненае па віне кіроўцы двухколавага транспартнага сродку. Адбылося яно 6 сакавіка ў вёсцы Гурец Чашніцкага раёна. 31-гадовы кіроўца, знаходзячыся за рулём матацыкла «ММВЗ», на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з-за чаго здзейсніў наезд на апору лініі электраперадач. Варта адзначыць, што малады чалавек у момант аварыі знаходзіўся ў нецвярозым стане і не меў права кіравання транспартнымі сродкамі ў прынцыпе. Матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.
Захаванне бяспекі на дарозе – абавязак кожнага ўдзельніка дарожнага руху. Кіроўцам мотатранспарту неабходна памятаць, што перамяшчацца неабходна толькі ў ахоўным касцюме і зашпіленым ахоўным матацыклетным шлеме. Але перш за ўсё, неабходна добра асвоіць навыкі кіравання у розных дарожных умовах, выконваць хуткасныя рэжымы, правілы манеўравання і не забываць быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі. Як паказвае сумная практыка, найменшая страта пільнасці можа абярнуцца ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Перад тым, як выканаць паварот, разварот або іншы манеўр, аўтамабіліст абавязаны пераканацца ў адсутнасці матацыкліста ў спадарожным напрамку і ўключыць паваротнікі.
Паважаныя грамадзяне! Калі вы сталі сведкамі знаходжання на дарозе веласіпедыстаў, кіроўцаў мотатранспарту ў нецвярозым стане, альбо сваімі паводзінамі яны ствараюць перадумовы да здзяйснення ДТЗ, паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102 або тэлефануйце ў дзяжурную частку ДАІ г. Віцебска: 58-44-44, 721-44-44 (МТС), 621-44-44 (Velcom), 521-44-44(Life)