24 лютага адбылося пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама пры ўдзеле старшыні Аляксандра Субоціна, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслава Дурнова, першага намесніка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Кунцэвіча, намесніка начальніка ўпраўлення грамадскіх камунікацый галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ганны Каранеўскай і начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Віктара Доўнара.

На парадку дня — вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі, СМІ вобласці ў 2024 годзе, асноўныя напрамкі і змест іх дзейнасці на 2025 год.

Па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Віцебскай вобласці за 2024 год у намінацыі "Агульная сярэдняя адукацыя" Падзяка ўручана калектыву Гімназіі г. Лепеля.