24 лютага адбылося падагульняючае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім падвялі вынікі работы сістэмы адукацыі вобласці ў 2024 годзе і паставілі задачы на 2025 год.
Традыцыйна лепшыя супрацоўнікі сістэмы адукацыі вобласці атрымалі ўзнагароды. Прыемна адзначыць, што сярод іх і нашы землякі.
Так, за высокія паказчыкі ў развіцці адукацыі па выніках работы за 2024 год Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
аддзел па адукацыі Лепельскага райвыканкама, Заслонаўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна, а таксама настаўніца матэматыкі і інфарматыкі Стайскай сярэдняй школы Лепельскага раёна Людміла Кавалеўская.
Сертыфікат на 20000 рублёў выдадзены аддзелу па адукацыі Лепельскага райвыканкама, на 5000 рублёў — Заслонаўскаму дзіцячаму саду.
Віншуем лепельчан з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем поспехаў у гэтым годзе!
#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
24 лютага адбылося падагульняючае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
25.2.20250 праглядаў