Штогод 24 сакавіка праводзіцца Сусветны дзень барацьбы з сухотамі, каб прыцягнуць увагу да неабходнасці ліквідацыі сухотаў – самай смяротнай інфекцыйнай хваробы ў свеце.
Сухоты працягваюць руйнаваць жыцці мільёнаў людзей ва ўсім свеце, выклікаючы цяжкія наступствы для здароўя, а таксама сацыяльнай і эканамічнай сферы. Тэма гэтага года: «Так, мы можам ліквідаваць сухоты! Абавязацельствы, інвестыцыі, вынікі!».
Дзень барацьбы з сухотамі быў заснаваны СААЗ у 1982 годзе, праз 100 гадоў пасля адкрыцця Робертам Кохам узбуджальніка сухотаў.
На сённяшні дзень існуе шмат сучасных метадаў выяўлення і лячэння гэтай недугі, яна ўсё роўна з'яўляецца адной з небяспечных хвароб, якія патрабуюць сур'ёзнага і працяглага лячэння, а таксама ранняй дыягностыкі.
За шмат гадоў узбуджальнік сухотаў набыў устойлівасць да большасці лекавых прэпаратаў, што ўскладняе яго лячэнне. У гэтым выпадку патрабуецца прымаць некалькі лекавых прэпаратаў адначасова на працягу доўгага перыяду часу. Часам патрабуецца хірургічнае ўмяшанне.
Найбольш часта сухоты перадаюцца паветрана-кропельным шляхам, але таксама можна заразіцца кантактна-бытавым шляхам, праз ежу (напрыклад, малако хворай жывёлы).
Да групы рызыкі адносяцца маленькія дзеці, пажылыя людзі, асобы з імунадэфіцытамі, ВІЧ-пазітыўныя пацыенты, асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, якія пакутуюць хранічным алкагалізмам. У Лепельскім раёне сярод хворых на сухоты ў 2024 годзе 83% пакутуюць хранічным алкагалізмам, не працуюць.
Сухоты могуць ніяк не праяўляць сябе на ранніх стадыях, а потым хутка прагрэсаваць, і, пры адсутнасці своечасовага і якаснага лячэння прывесці да смяротнага зыходу.
Самыя асноўныя меры прафілактыкі туберкулёзу наступныя. Нованароджаным праводзіцца вакцынацыя на 3-5 дзень жыцця, у далейшым, па паказаннях дзецям і падлеткам, з мэтай ранняга выяўлення, праводзяць імунадыягностыку з выкарыстаннем прэпаратаў «Туберкулін» і «Дыяскінцест». Штогадовае рэнтгенфлюараграфічнае абследаванне дарослых дапаможа своечасова выявіць гэта небяспечнае захворванне.
Падтрыманне здаровага ладу жыцця, фізічная актыўнасць, прагулкі на свежым паветры, правільнае харчаванне з'яўляюцца не менш важнымі складнікамі ў прафілактыцы туберкулёзу.
Урач-эпідэміёлаг Наталля Паборцава
Урач-фтызіятр Кацярына Гузенок