Сусветны дзень барацьбы з сухотамі па рашэнні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначаецца штогод 24 сакавіка, менавіта ў гэты дзень у 1882 годзе нямецкі мікрабіёлаг Роберт Кох на пасяджэнні Берлінскага фізіялагічнага таварыства ўпершыню апісаў узбуджальніка сухотаў.


У 21 стагоддзі сухоты застаюцца адной з самых распаўсюджаных інфекцый у свеце, уяўляючы пагрозу для насельніцтва большасці краін. У апошнія гады адзначаецца яго практычна паўсюдны рост.
Сітуацыя з сухотамі знаходзіцца пад кантролем урада Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя.
Асноўнымі мерамі прафілактыкі з'яўляюцца вакцынацыя, ранняя дыягностыка і выкананне рэжыму лячэння.
У цяперашні час у лячэнні сухотаў шырока выкарыстоўваюцца новыя супрацьсухотныя лекавыя сродкі, прымяняюцца сучасныя методыкі для ранняга выяўлення сухотаў. Для павышэння матывацыі і прыхільнасці да лячэння пацыенты, якія знаходзяцца на амбулаторным этапе, атрымліваюць сацыяльную падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў дадатковага харчавання за кошт бюджэтнага фінансавання. З мэтай стварэння камфортных псіхалагічных і бытавых умоў, прымяняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў арганізацыі лячэння пацыентаў: выкарыстоўваецца відТуберкулёз – гэта інфекцыйнае захворванне, выкліканае мікабактэрыямі туберкулёзу. Туберкулёз характарызуецца рознай лакалізацыяй, разнастайнасцю клінічных праяў, інтаксікацыяй, алергізацыяй арганізма.   хворыя з актыўнай лёгачнай формай з'яўляюцца асноўнай крыніцай інфекцыі: пры кашлі і чханні яны вылучаюць мікабактэрыі, якія могуць доўга заставацца жывымі ў паветры і заражаць іншых. Туберкулёз мае хранічнае і частаУ Лепельскім раёне сярод выяўленых пацыентаў з туберкулёзам 90% складаюць асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць алкаголем, не працуюць альбо доўгі час знаходзяцца на заробках у РФ, у сувязі з чым не абследаваліся рэнтгенафлюараграфічна больш за 3-5 гадоў. Туберкулёз у большасці выпадкаў развіваецца паступова і для яго характэрныя наступныя праявы: хуткая стамляльнасць і з'яўленне агульнай слабасці; зніжэнне або адсутнасць апетыту; павышаная потлівасць, асабліва ў начны час; страта вагі; нязначнае павышэнне тэмпературы цела; з'яўленне дыхавіцы пры фізічных нагрузках; кашаль або пакашліванне з вылучэннем мокроты, як правіла, у нязначнай колькасці, магчыма з крывёй. Пры ўзнікненні такіх скаргаў неабходна звярнуцца да ўрача – тэрапеўта для правядзення дыягнастычных даследаванняў. Ранняя дыягностыка: рэгулярнае флюараграфічнае абследаванне ў дарослых і правядзенне імуналагічных унутрыскуральных проб у дзяцей і падлеткаў спрыяе своечасоваму выяўленню і папярэджанню заражэння навакольных. Запушчаныя формы захворвання лечацца доўга і могуць заканчвацца інваліднасцю і нават смерцю. Своечасова выяўлены туберкулёз можа быць паспяхова вылечаны. У нашай краіне праводзіцца спецыфічная прафілактыка туберкулёзу – вакцынацыя нованароджаных БЦЖ-М вакцынай. У адпаведнасці з «Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак» у Рэспубліцы Беларусь прышчэпку робяць у радзільным доме пры адсутнасці супра