«З наступленнем спрыяльных дзён на вуліцах з'явілася вялікая колькасць кіроўцаў двухколавага транспарту. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, не будзе лішнім нагадаць асноўныя патрабаванні Правілаў дарожнага руху для гэтых удзельнікаў руху».
На веласіпедзе дазволена ехаць па веладарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы. Пры гэтым не ствараць перашкод для бяспечнага руху пешаходаў.Перасякаць праезную частку трэба па велапераездзе або веладарожцы, а пры іх адсутнасці — па пешаходным пераходзе, на скрыжаванні па лініі тратуараў або абочын, зноў жа, не ствараючы перашкод для руху пешаходаў.
Згодна з ПДР, пры перасячэнні праезнай часткі веласіпедыст мае права не спешвацца. Але, як адзначае Аляксандр Казак, пры пад'ездзе да скрыжавання з праезнай часткай неабходна загадзя знізіць хуткасць і, пераканаўшыся, што выезд на дарогу бяспечны, перасякаць яе з хуткасцю пешахода, які ідзе крокам.
Важны момант: да 14 гадоў забараняецца без суправаджэння дарослага кіраваць веласіпедам на дарозе. Дазволена толькі ездзіць у пешаходных і жылых зонах, па тратуарах, веладарожках і пешаходных дарожках.
Што тычыцца матацыклістаў, то яны павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар на своечасова зарэгістраванай і якая прайшла дзяржтэхаглядзе тэхніцы. На мопедзе дазволена ехаць па абочыне або праезнай частцы дарогі не далей за 1 м ад правага краю. За кіраванне матацыклам, мопедам на адным коле, а таксама не трымаючыся за руль, прадугледжаны штраф ад 5 да 10 базавых велічынь.