Музычныя нумары, інтэрактыўнае шоў і святочная латарэя ў атмасферы любімых тэлеперадач «Песня года» і «Голубой огонёк» з адсылкай на фільм «Карнавальная ноч», — таленавітыя лепельскія артысты бліскуча перадалі стылістыку гэтых культавых праграм, ствараючы непаўторную атмасферу свята.

Шоў-праграма "ПЕСНЯ ГОДА" стала выдатнай магчымасцю для жыхароў Лепеля атрымаць асалоду ад жывой музыкі, пагутарыць і правесці час у сяброўскай атмасферы, а таксама выдатным калядным падарункам.