Жыхары Лепельшчыны добрасумленна папрацавалі над уборкай тэрыторый, добраўпарадкаваннем мемарыялаў, помнікаў, брацкіх магіл, пасадкай дрэў і кустоў, разборам старых збудаванняў і г.д.

Талакой і з добрым баявым настроем далучыліся да рэспубліканскага суботніка ў кожным куточку Лепельшчыны.

І не толькі наводзілі парадак, але і пачаставаліся гарачай гарбатай.