25 верасня 2025 года ў Лепельскім раёне пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Яго мэта – навучанне насельніцтва дзеянням пры пажары, няштатных сітуацыях і аказанні першай дапамогі пацярпелым.
Штодня кожны чалавек наведвае грамадскія месцы: гандлёвыя цэнтры, паліклінікі, школы, кінатэатры і клубы, дзе могуць спатрэбіцца навыкі эвакуацыі з будынкаў, уменне чытаць план эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках, у тым ліку мець уяўленне аб правілах паводзін у натоўпе.
25 верасня на тэрыторыі ДУА «Бароўская сярэдняя школа ім. Г.К. Жукава» а 10:00 пройдзе масавае мерапрыемства з задзейнічаннем зацікаўленых службаў і арганізацый раёна. Вас чакае канцэртная праграма, конкурсы і віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці, праца інтэрактыўных пляцовак, фотазон, азнаямленне са спецтэхнікай, абсталяваннем і многае іншае.
Таксама, у межах Адзінага дня бяспекі ў многіх аб'ектах масавага знаходжання людзей – пачынаючы з устаноў адукацыі і заканчваючы буйнымі арганізацыямі і прадпрыемствамі, – ратавальнікі рэгіёна акажуць дапамогу ў правядзенні практычных адпрацовак планаў эвакуацыі, дзякуючы якім кожны успомніць, што неабходна прадпрымаць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Запрашаем усіх неабыякавых да ўласнай бяспекі прыняць удзел у акцыі!
Ратавальнікі нагадваюць:
Калі вы пачулі гук пажарнай сігналізацыі ў гандлёвым цэнтры ці іншых арганізацыях:
- не панікуйце;
- пакіньце памяшканне па эвакуацыйных знаках;
- патэлефануйце па тэлефоне 112;
- рухайцеся ў процілеглым кірунку ад дыму, прыгнуўшыся да падлогі, прыкрыўшы органы дыхання.
Калі пачаўся пажар на працоўным месцы:
- не панікуйце, патэлефануйце па тэлефоне 112;
- адключыце электрапрыборы;
- апавясціце аб пажары калег;
- па магчымасці скарыстайцеся вогнетушыцелем;
- пакіньце памяшканне.