За 2020 год на тэрыторыіі Віцебскай вобласці было здзейснена больш за 30 такіх аварый, сёлета - 2. Усе віноўнікі здарэнняў былі ўстаноўлены супрацоўнікамі ДАІ і прыцягнуты да адказнасці.
За 2020 год на тэрыторыі Віцебскай вобласці было
здзейснена больш за 30 такіх аварый, сёлета - 2. Усе віноўнікі здарэнняў
былі ўстаноўлены супрацоўнікамі ДАІ і прыцягнуты да адказнасці.
Аналіз паказвае, што кіроўцы баяцца наступлення
адказнасці за здзейсненае дзеянне або знаходзяцца ў стане алкагольнага
ап'янення. А, магчыма, кіруюць транспартным сродкам, не маючы на гэта права.
Большасць кіроўцаў не задумваюцца над тым, што
робяць і якімі наступствамі гэта пагражае. Страх, баязлівасць, боязь адказваць за
свае правіны, вымушаюць іх пакідаць месца здарэння, пагаршаючы тым самым
ступень сваёй вінаватасці і адказнасці.
Як правіла, розыск уцекачоў — справа часу. Таму
варта заўсёды памятаць, што калі ДТЗ усё ж здарылася, ні ў якім разе нельга
пакідаць месца здарэння.
Пошукавыя мерапрыемствы праводзяцца мэтанакіравана і
пастаянна, робіцца ўсё магчымае, каб устанавіць і выкрыць
зламысніка.
ДАІ нагадвае:
парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе
транспартным сродкам, што пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага
пашкоджання, – цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да трыццаці базавых
велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух
гадоў. Пакіданне кіроўцам месца дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога
ён з'яўляецца, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі, –
цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці пяці базавых велічынь або
пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух гадоў. Адпаведна,
кіроўцы, замест таго, каб быць вызваленымі ад адказнасці, могуць
зусім пазбавіцца правоў на немалы тэрмін.
Істотную дапамогу Дзяржаўтаінспекцыі ў пошуку кіроўцаў, якія зніклі, аказваюць грамадзяне, якія не застаюцца абыякавымі да бяды і
паведамляюць вядомую ім інфармацыю аб абставінах здарэнняў, а часам і
самі затрымліваюць зламысніка.
Ёсць нямала прыкладаў, калі дзякуючы менавіта такой
інфармацыі грамадзян былі ўстаноўлены віноўнікі аварый, што здарыліся. Таму калі
Вы сталі відавочцам ДТЗ, кіроўца якога з месца здарэння знік,
патэлефануйце ў дзяжурную частку Лепельскага РАУС па тэлефонах 8029 327 46 02 (А1),
8029 710 27 89 (МТС) ці па тэлефоне 102.