З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі 26 ліпеня 2024 года праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Сеў у машыну – прышпілі рамень» (прапаганда выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рэмені, шлемы, дзіцячыя ўтрымліваючыя прыстасаванні).

Акцыя апроч прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў прапагандуе выкарыстанне рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў.

Многія кіроўцы аўтатранспарту скардзяцца на тое, што, прышпіліўшыся, за рулём адчуваюць сябе некамфортна і гэта замінае ім кіраваць аўтамабілем. Але ёсць і тыя, якія наадварот, не прышпіліўшыся, адчуваюць дыскамфорт і незашч жанасць. Людзі, якія задумваюцца пра сваю бяспеку, пачынаюць няўхільна выконваць патрабаванні Правілаў дарожнага руху. І калі гэта ўваходзіць у норму, іх дзеянні даходзяць да аўтаматызму. 

Не прышпілены кіроўца, трапіўшы нават у нязначнае ДТЗ, дзе ў аўтамабіля няма сур'ёзных пашкоджанняў, можа атрымаць траўмы, несумяшчальныя з жыццём або застацца інвалідам. 

Згодна з п.178 ПДР, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

  • дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў; 
  • дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей, ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання ўказаных у частцы першай гэтага пункта прыстасаванняў, у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў. 

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны. 

Дапускаецца выкарыстанне не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

У межах Адзінага дня бяспекі дарожнага руху супрацоўнікі ДАІ ў першую чаргу звернуць увагу на парушэнні Правілаў кіроўцамі і пасажырамі ў частцы прымянення рамянёў бяспекі. 

Нагадаем, што за дадзенае парушэнне згодна з часткай 3 артыкула 18.11 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіроўцы можа быць накладзены штраф у памеры да 1 базавай велічыні. Калі кіроўца прыцягваецца паўторна на працягу года пасля накладання спагнання за такое ж правапарушэнне, то памер штрафу павялічваецца ад 2 да 5 базавых велічынь. 

За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з часткай 6 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіроўцы накладаецца адміністрацыйнае спагнанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.