У 2023 годзе на тэрыторыіі Віцебскай вобласці зарэгістравана 366 ДТЗ, у якіх 48 чалавек загінула, раненні атрымалі 402 чалавекі.


Галоўнай прычынай трагедый і бед на дарозе застаецца чалавечы фактар. Удзельнікі дарожнага руху свядома парушаюць правілы, за што расплачваюцца сваім здароўем. Часта ж бестурботнасць на дарозе мае куды больш высокую цану - чалавечае жыццё!
Наўрад ці кіроўца, які садзіцца за руль п'яным або перавышае хуткасць, задумваецца, што ён можа апынуцца ў зводцы ДАІ. Ну а колькі выпадковых удзельнікаў дарожнага руху пакутуе па чужой віне – не злічыць. Прычыны ўсіх дарожных бед і аварый крыюцца ў ігнараванні правілаў дарожнага руху.
Даведачна: 23 лістапада каля 15:24 у раёне в.Свідзершчына Талачынскага раёна кіроўца аўтамабіля «Mercedes-Benz» з паўпрычэпам не справіўся з кіраваннем і дапусціў занос. Паўпрычэп вынесла на паласу сустрэчнага руху, там адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Renault Mascot», які рухаўся ва ўстрэчным напрамку. У выніку аварыі кіроўца «Renault Mascot» 1967 года нараджэння ад патрыманых траўм сканаў на месцы здарэння.
Даведачна: 25 лютага каля 20:30 на аўтадарозе М-3 кіроўца аўтамабіля «PEUGEOT 206» не справілася з кіраваннем транспартнага сродку, у выніку чаго выехала на сустрэчную паласу руху, дзе здзейсніла сутыкненне з сустрэчным транспартным сродкам «TOYOTA SIENNA». У выніку ДТЗ пасажыр аўтамабіля «PEUGEOT 206» 2005 года нараджэння сканала ў рэанімацыйным аддзяленні ўстановы аховы здароўя.
Даведачна: 15 снежня на вуліцы Чырвонаармейскай у г.Паставы кіроўца 1990 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Seat Alhambra», здзейсніла наезд на жанчыну 1950 года нараджэння, якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў медустанову.
Даведачна: 29 лістапада ў г. Віцебску на пр-це Маскоўскім кіроўца аўтамабіля «
Audi» здзейсніла наезд на 10-гадовую дзяўчынку, якая перабягала дарогу, па папярэдняй інфармацыі ў непасрэднай блізкасці пешаходнага пераходу на забараняльны сігнал святлафора. У выніку дзіця было адкінута ў бок, дзе на яе здзейсніў наезд аўтамабіль «Volkswagen». У выніку ДТЗ дзяўчынка была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя.
УваПаважаныя аўтамабілісты! Не забывайце пра павышаныя меры бяспекі ў халодны час года, выбірайце бяспечную хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі, павялічвайце дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягайце любых рэзкіх рухаў і манеўраў. Памятайце, што дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў неабходна перавозіць з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, усім пасажырам – прышпіляцца. І будзьце вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў.
Паважаныя пешаходы! Не ігнаруйце простае правіла, пераходзьце праезную частку дарогі толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканайцеся, што кіроўцы вас бачаць і спыніліся. Неабходна таксама памятаць, што транспартны сродак на халодным мокрым пакрыцці часам не мае тэхнічнай магчымасці здзейсніць прыпынак на кароткай дыстанцыі. Пры пераходзе дарогі заўсёды сачыце за дарожнай абстаноўкай і пераканайцеся ў бяспецы дзеяння, якое здзяйсняецца. У цёмны час сутак, перасоўваючыся па неасветленых месцах, абавязкова пазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі.
Шматгадовая практыка паказвае, што менавіта ўзаемная павага, дысцыплінаванасць усіх удзельнікаў дарожнага руху, а таксама цярплівае стаўленне адзін да аднаго – залог бяспекі на дарозе, якая не даруе памылак!