Усяго ў фінале 95 удзельнікаў - прадстаўнікі 18 розных сфер дзейнасці. "На конкурсе прадстаўлены ўсе буйныя прадпрыемствы краіны, тут і прадстаўнікі розных фабрык, заводаў, устаноў і арганізацый.

  Віцебскую вобласць у намінацыі "SuperПРОФІ ў сферы камунальна-бытавых прадпрыемстваў" прадставіў лепельчанін ШУРХАН АЛЯКСАНДР

  Дапамагалі Аляксандру маленькія прыгажуні - выхаванкі Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў, удзельніцы танцавальнага ансамбля "Чарававашкі" Казлова Ясенія, Шаліманава Дарына, Гузенок Аліса, Аляксеенка Дарына і іх кіраўнік Перапечка Анастасія, а таксама жонка Анастасія і калега Дзямко Кацярына.

  Усяго Віцебскую вобласць прадстаўляюць 14 удзельнікаў.

  Вынікі конкурсу будуць абвешчаны сёння 28 лістапада 2024 года на выніковым гала-канцэрце ў Цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г. Мінска.

  БАЛЭЕМ ЗА НАШЫХ!