Дзяржаўнаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль на дарогах, надаўшы асаблівую ўвагу выяўленню нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху. Нарады ДПС будуць набліжаны да забаўляльных устаноў, аб'ектаў гандлю, у першую чаргу тых, што працуюць у кругласутачным рэжыме, для папярэджання фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі.
Упраўленне аўтамабілем – дзеянне вельмі актыўнае, якое патрабуе засяроджанасці. Каб кантраляваць рух машыны і сітуацыю на дарозе, своечасова ацэньваць яе і правільна рэагаваць, чалавек задзейнічае не нейкія асобныя органы, а цэлыя сістэмы. У першых радах найбольш падступных ворагаў кіроўцы, які робіць яго безабаронным перад абліччам магчымай небяспекі, стаіць алкаголь.
Надзейнасць кіроўцы знаходзіцца ў прамой залежнасці ад такіх якасцей, як дысцыплінаванасць, маральная і эмацыйная ўстойлівасць, вытрымка, самавалоданне, пачуццё адказнасці, якія пад уплывам алкагольнага дурману здольныя знікнуць. Малой дозы спіртнога дастаткова, каб у горшы бок змяніліся ўспрыманне рэчаіснасці, разумовыя і фізіялагічныя здольнасці чалавека. У той жа час нецвярозы лічыць, што стаў больш спрытным і хуткім. І чым больш прынята на грудзі, тым такое меркаванне мацнейшае і ўстойлівейшае. Пераканаць п'янага ў адваротным надзвычай складана, а сам ён не здольны да рэальнай ацэнкі свайго стану.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае даволі суровая адказнасць для кіроўцаў, якія дазволілі сабе кіраваць аўтамабілем у нецвярозым стане. Так, калі ў паветры, што выдыхаецца правапарушальнікам, утрымліваецца ад 0,3 да 0,8 праміле алкаголю, кіроўцу пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання тэрмінам на тры гады. У выпадку перавышэння гэтага паказчыка – штраф ужо будзе складаць 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на 5 гадоў. Такое ж пакаранне пагражае кіроўцу і ў выпадку адмовы праходжання асведчання ва ўстаноўленым парадку альбо ўжывання кіроўцам алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, пасля здзяйснення ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца, да праходжання асведчання. А ў выпадку, калі кіроўца на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, зноў садзіцца за руль у стане алкагольнага ап'янення, то яму пагражае ўжо крымінальная адказнасць.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў адмовіцца ад кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення. Наяўнасць стану алкагольнага ап'янення ў кіроўцы ўплывае на яго хуткасць прыняцця рашэння і паводзіны на дарозе, тым самым кіроўца падвяргае небяспецы не толькі сваё жыццё, але і жыццё навакольных яго ўдзельнікаў дарожнага руху.
Калі Вы бачыце, што за руль садзіцца нецвярозы кіроўца, то неадкладна паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102.