Так, вучні сярэдняй школы №1 паўдзельнічалі ў займальных турыстычных віктарынах і гульнях. Удзельнікі даведаліся шмат новага пра славутасці нашага рэгіёну, а таксама пра розныя віды турызму.

Такі фармат мерапрыемства не толькі забавіў дзяцей, але і натхніў іх на вывучэнне турыстычных магчымасцей свайго краю.

Таксама на мерапрыемстве былі названы пераможцы фота- і відэаконкурсу "Я падарожнічаю па Лепельшчыне".

У намінацыі «Самае крэатыўнае відэа» пераможцам стала Анастасія Камоцкая, у намінацыі «У гармоніі з прыродай» — Марына Клачкова, у намінацыі «Асаблівая адзнака журы» — Кацярына Ялавік, «Наша падарожжа» — Вольга Канцавая.

У фотаконкурсе ў намінацыі «Славутасці Лепельшчыны» — Ілона Літоўчанка, «Прыгожы пейзаж» — Алена Альшэўская, «Самы арыгінальны кадр» — Алег Шафаровіч, «Асаблівая адзнака журы» — Марыя Дубавец (Мінск).