Згодна з даследаваннямі, для людзей, выкінутых з аўтамабіля, верагоднасць загінуць у дзясяткі разоў большая, чым для тых, хто застаўся ў машыне. Статыстыка ДТЗ паказвае, што 80% кіроўцаў і пасажыраў, якія карысталіся рамянём бяспекі, трапіўшы ў ДТЗ, не атрымалі ніякіх раненняў.


Многія кіроўцы аўтатранспарту скардзяцца на тое, што, прышпіліўшыся, за рулём адчуваюць сябе некамфортна і гэта замінае ім кіраваць аўтамабілем. Але ёсць і тыя, хто наадварот, не прышпіліўшыся, адчувае дыскамфорт і незашчотнасць. Людзі, якія задумваюцца пра сваю бяспеку, пачынаюць няўхільна выконваць патрабаванні Правілаў дарожнага руху. І калі гэта ўваходзіць у норму, іх дзеянні даходзяць да аўтаматызму.
Не прышпілены кіроўца, трапіўшы нават у нязначнае ДТЗ, дзе ў аўтамабіля няма сур'ёзных пашкоджанняў, можа атрымаць траўмы, несумяшчальныя з жыццём або застацца інвалідам.
Згодна з п.178 ПДР, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў;
дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей, ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання ўказаных у частцы першай гэтага пункта прылад, у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў.
Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.
Дапускаецца выкарыстанне не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.
У межах Адзінага дня бяспе
па segurança дарожнага руху супрацоўнікі ДАІ ў першую чаргу звернуць увагу на парушэнні Правілаў кіроўцамі і пасажырамі ў частцы прымянення рамянёў бяспекі.
Нагадаем, што за дадзенае парушэнне згодна з часткай 3 артыкула 18.11 КоАП Рэспублі