Горад Лепель вызвалены 28 чэрвеня 1944 г. у ходзе аперацыі «Баграціён», яе першай часткі Аршанска-Віцебскай аперацыі, якая праходзіла з 23 чэрвеня 1944 года па 28 чэрвеня 1944 года.

 Горад Лепель вызвалены 28 чэрвеня 1944 г. у ходзе аперацыі «Баграціён», яе першай часткі Аршанска-Віцебскай аперацыі, якая праходзіла з 23 чэрвеня 1944 года па 28 чэрвеня 1944 года.

Горад Лепель апынуўся на мяжы 2 франтоў – I Прыбалтыйскага і III Беларускага. Перад войскамі I Прыбалтыйскага фронту стаяла задача, пасля акружэння Віцебска развіваць наступленне на г. Лепель, для гэтага фарсіраваць Заходнюю Дзвіну, авалодаць Бешанковічамі, вызваліць Чашнікі і, ва ўзаемадзеянні з правым крылом III Беларускага Фронту, наступаць на Лепель. Непасрэдна разграміць Лепельскую групоўку і авалодаць Лепелем павінны былі войскі 43-й арміі ва ўзаемадзеянні з 39-й арміяй III Беларускага фронту.

Для вызвалення Лепеля, генералу Белабародаву (камандуючаму 43 арміяй I Прыбалтыйскага фронту) Баграмян загадаў стварыць армейскую рухомую групу. Танкавае ўзмацненне 43 арміі складалі 10 гв. танкавая брыгада палкоўніка Волкава М.В. і 39 гв. танкавая брыгада палкоўніка Калініна І.П.

Эфектыўную падтрымку аказалі лётчыкі генерала Папівіна.

У гэты час гвардыі генерал Абухаў (3 мехкорпус III Беларускага фронту) атрымаў загад выйсці да ракі Бярэзіна не пазней 28 чэрвеня 1944 г., авалодаўшы раёнам Бегамль, Плешчаніцы, Мсціж, для забеспячэння дзеянняў корпуса з поўначы. Генерал Абухаў паставіў перад камандзірам 7-й механізаванай брыгады Радзівонавым М.І. задачу авалодаць г. Лепелем і ўтрымліваць яго да падыходу пяхоты I Прыбалтыйскага фронту

26 чэрвеня пачалося наступленне 7 мехбрыгады (III Беларускі фронт) з раёна Лукомля. Абараняў г. Лепель 99-ы пяхотны полк немцаў.

Брыгада з баямі рухалася да Лепеля.

Падступы да г. Лепеля з паўднёвага ўсходу былі замініраваны і моцна абараняліся. Рухаючыся па дарозе Бор-Чарцы-Залессе, брыгада павярнула ля в. Залессе направа і за ноч выйшла на шашу Камень-Лепель, і з паўночнага ўсходу (з боку ваеннага шпіталя) нечакана атакавала. У баях за г. Лепель адзначыліся: рота ст. лейтэнанта Плотнікава, рота ст. лейтэнанта Шендрука Г., мотастралковыя роты батальёна Ф.А. Алабушава: на правым флангу прайшлі амаль увесь I квартал не спяшваючыся. Адным з першых у Лепель уварваўся экіпаж танка гвардыі старшага лейтэнанта Віктара Аляксандравіча Музырава.

У скверы, на цэнтральнай плошчы, загінуў лейтэнант Мікалай Сонін (ураджэнец г. Масква). Прымусіў змоўкнуць варожы кулямёт, а сам загінуў, шараговы Бегуноў Аляксей. У баях за г. Лепель загінулі гв. лейтэнант Аляксей Федасеевіч Сероў з Варонежскай вобласці. У вызваленні г. Лепеля ўдзельнічаў 1203 сапёрны батальён, 211 штурмавая авіядывізія, частка сіл 385 штурмавой авіядывізіі, 253 знішчальная авіядывізія.

43 армія (I Прыбалтыйскі фронт) наступала таксама ў Лепельскім напрамку. Супраць яе гітлераўцы маглі выкарыстаць толькі частку 201 ахоўнай дывізіі і падраздзяленні ваеннай школы 8-й танкавай арміі. У раён Лепеля гітлераўцы накіравалі 35 пяхотную дывізію.

25 чэрвеня 306 стралковая дывізія фарсіравала Заходнюю Дзвіну. У ноч на 27 чэрвеня галоўныя сілы 306 стралковай дывізіі фарсіравалі р. Ула.

357 стралковая дывізія (1ск. 43 арміі) 27 чэрвеня вызваліла Бачэйкава. 27 чэрвеня вызвалілі Чашнікі і ўзялі напрамак на Лепель.

Асабліва жорсткія баі часткам 1 стралковага корпуса і танкавай групе давялося вытрымаць напрыканцы 27 чэрвеня пры авалоданні вузлом дарог з населеным пунктам Плоткі (цяпер Баброўскі с/с), у раёне Іконкі, Ласосніца (р-н Межыцы). Немцы ў раён Лепеля падцягнулі 212 пяхотную дывізію.

У імклівым пераследзеванні праціўніка стралковы корпус 43 арміі ўзаемадзейнічае з 46 мехбрыгадай і танкавай брыгадай з кавалерыйска-механізаванай брыгады. III Беларускі фронт у 8 гадзін 28 чэрвеня 1944 г. уварваўся ў г. Лепель і пасля нядоўгіх баёў авалодаў ім. Першым уварваўся ўзвод 712 знішчальнага процітанкавага палка мл. лейтэнанта Бадаляна.

Удзельнічалі ў баях за Лепель і воіны 10 тбр. (камандзір Волкаў Н.В.)

Заняццем г. Лепеля, важнага апорнага пункта, і вузла шашэйных дарог у аператыўнай глыбіні абароны 3-й танкавай арміі немцаў, а таксама захопам плацдармаў на супрацьлеглым беразе ракі Эса, войскі 43 арміі завяршылі Аршанска-Віцебскую аперацыю.

У баях за вызваленне Лепельскага раёна было адзначана вялікая колькасць савецкіх воінаў і партызан. Сярод іх і Герой Савецкага Саюза гвардзейскі шараговы, сапёр 62-га асобнага гвардзейскага сапёрнага батальёна 3-га гвардзейскага мех. корпуса Віктар Сідравіч Кладыеў. Нарадзіўся ў Белгародскай вобласці, аддаў жыццё за вызваленне беларускай зямлі 30 чэрвеня 1944 года, падчас навядзення пераправы праз раку Бярэзіна на дарозе Лепель-Бегамль. Ён пахаваны ў вёсцы Крайцы.