Горад Лепель быў вызвалены 28 чэрвеня 1944 г. у ходзе аперацыі «Баграціён», яе першай часткі Аршанска-Віцебскай аперацыі, якая праходзіла з 23 чэрвеня 1944 года па 28 чэрвеня 1944 года.
Горад Лепель быў вызвалены 28 чэрвеня 1944 г. у ходзе аперацыі «Баграціён», яе першай часткі Аршанска-Віцебскай аперацыі, якая праходзіла з 23 чэрвеня 1944 года па 28 чэрвеня 1944 года.
Горад Лепель апынуўся на мяжы 2 франтоў – I Прыбалтыйскага і III Беларускага. Перад войскамі I Прыбалтыйскага фронту стаяла задача, пасля акружэння Віцебска, развіваць наступленне на г. Лепель, для гэтага фарсіраваць Заходнюю Дзвіну, авалодаць Бешанковічамі, вызваліць Чашнікі і, ва ўзаемадзеянні з правым крылом III Беларускага Фронту, наступаць на Лепель. Непасрэдна разграміць Лепельскую групоўку і авалодаць Лепелем павінны былі войскі 43-й арміі ва ўзаемадзеянні з 39-й арміяй III Беларускага фронту.
Для вызвалення Лепеля генералу Белабародаву (камандзіру 43 арміі I Прыбалтыйскага фронту) Баграмян загадаў стварыць армейскую рухомую групу. Танкавае ўзмацненне 43 арміі складалі 10 гв. танкавая брыгада палкоўніка Волкава Н.В. і 39 гв. танкавая брыгада палкоўніка Калініна І.П.
Эфектыўную падтрымку аказалі лётчыкі генерала Папівіна.
У гэты час гвардыі генерал Абухаў (3 мехкорпус III Беларускага фронту) атрымаў загад выйсці да ракі Бярэзіна не пазней 28 чэрвеня 1944г., авалодаўшы раёнам Бегамль, Плешчаніцы, Мсціж, для забеспячэння дзеянняў корпуса з поўначы. Генерал Абухаў паставіў перад камандзірам 7-й механізаванай брыгады Радзівонавым М.І. задачу авалодаць г. Лепелем і ўтрымліваць яго да падыходу пяхоты I Прыбалтыйскага фронту
26 чэрвеня пачалося наступленне 7 мехбрыгады (III Беларускі фронт) з раёна Лукомля. Абараняў г. Лепель 99-ы пяхотны полк немцаў.
Брыгада з баямі рухалася да Лепеля.
Падступы да г. Лепеля з паўднёва-усходу былі замініраваны і моцна абараняліся. Рухаючыся па дарозе Бор-Чарцы-Залессе, брыгада павярнула ля в. Залессе направа і за ноч выйшла на шашу Камень-Лепель, і з паўночна-усходу (з боку ваеннага шпіталя) нечакана атакавала. У баях за г. Лепель вызначыліся: рота ст. лейтэнанта Плотнікава, рота ст. лейтэнанта Шендрука Г., мотастралковыя роты батальёна Ф.А. Алабушава: на правым флангу прайшлі амаль увесь I квартал не спяшаючыся. Адным з першых у Лепель уварваўся экіпаж танка гвардыі старшага лейтэнанта Віктара Аляксандравіча Музырава.