28 студзеня 2022 года Дзяржаўтаінспекцыяй Віцебскай вобласці праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Разам – за бяспеку на дарогах!» (Прапаганда выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху)
Паважаныя аўтамабілісты! Не забывайце пра павышаныя меры бяспекі на непрадказальнай зімовай дарозе, выбірайце бяспечную хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі, павялічвайце дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягайце любых рэзкіх рухаў, манеўраў. Не забывайце прышпіляцца. Памятайце, што дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў неабходна перавозіць з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад. Будзьце максімальна ўважлівыя пры праездзе пешаходных пераходаў.
Паважаныя пешаходы! Пераходзіць праезную частку дарогі трэба толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што кіроўцы паспелі спыніцца (пешаходам неабходна памятаць, што аўтамабіль на слізкай дарозе часам не мае тэхнічнай магчымасці своечасова спыніцца). У цёмны час сутак абавязкова абазначце сябе святлоадбіўнымі элементамі.
ДАІ нагадвае: за парушэнні ПДР кіроўцамі і пешаходамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Парушаючы правілы праезду пешаходнага пераходу, кіроўцу пагражае штраф у памеры ад 1 да 5 базавых велічынь. За дадзенае парушэнне правілаў прадугледжана паўторнасць на працягу года.
За невыкарыстанне дзіцячай утрымліваючай прылады ў выпадках, калі яна абавязковая, прадугледжаны штраф у памеры да 4 базавых велічынь. У выпадку паўторнага такога парушэння на працягу года прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 8 базавых велічынь.
За парушэнне Правілаў дарожнага руху, у частцы, што тычыцца выкарыстання святлоадбіўных элементаў, пешаход прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу, які складае ад 1 да 3 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя нецвярозым пешаходам, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 3 да 5 базавых велічынь.
Будзьце ўважлівыя і ўзаемна ветлівыя на дарогах!