Сёлета найважнейшая структура Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначае сваё 30-годдзе, а ўтворана яна была літаральна праз месяц пасля першых у гісторыі суверэннай Беларусі выбараў кіраўніка дзяржавы.

 Падраздзяленне забяспечвала матэрыяльна-тэхнічнае суправаджэнне працы дзяржорганаў. З часам функцыі пашырыліся, і цяпер яно аб'ядноўвае 20 тысяч спецыялістаў з самых розных сфер.

 Аднак самае важнае, са слоў Прэзідэнта, што Кіраўніцтва справамі захоўвае нацыянальны здабытак Беларусі, паколькі менавіта гэтая структура адказвае за сусветна вядомыя прыродныя брэнды краіны, у тым ліку і Беразінскі біясферны запаведнік.