Спаўняецца 30 гадоў інстытуту прэзідэнцтва ў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень дэлегацыі ўсіх раёнаў Віцебскай вобласці прыехалі на маштабны форум, ініцыяваны абласнымі структурамі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Так, на плошчы Перамогі адбылася патрыятычная акцыя, у рамках якой навучэнцы ваеннай кафедры ВДУ імя П. Машэрава разгарнулі сцяг са слоганам «За Бацьку!». Пасля святочным шэсцем кіраўніцтва вобласці і горада, працоўныя калектывы, грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі з плошчы Свабоды накіраваліся да Летняга амфітэатра.

– Гэта быў выдатны форум. Асновай фундамента нашай выдатнай краіны з'яўляюцца патрыёты – людзі розных прафесій, аб'яднаныя пачуццём любові да зямлі, краіны і нашага Прэзідэнта, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – У нас былі і ўзлёты, і падзенні, але мы ўпэўнена развіваем нашу краіну. Гэтыя 30 гадоў пад знакам якасці мы прайшлі разам. Гарады, вобласць, краіна прыгажэюць, а гэта пацвярджэнне таму, што мы выбралі правільны шлях, прапанаваны Прэзідэнтам. Кажучы словамі нашага лідара: мы самі заробім сваё шчасце, і калі будзем варушыцца, зробім усё для нашай любімай краіны!