За 8 месяцаў бягучага года на дарогах вобласці зарэгістравана 208 аварый, у якіх 26 чалавек загінула і 238 атрымалі раненні. Нягледзячы на станоўчую дынаміку зніжэння агульных паказчыкаў аварыйнасці, зафіксаваны рост ДТЗ па прычыне непадпарадкавання сігналам, знакам, разметкам, парушэння праезду пешаходных пераходаў, парушэння правілаў абгону, незадаволенага стану дарог; у выніку наезду на перашкоду, сутыкнення з ударам ззаду, сутыкнення на скрыжаванні дарог ці паваротах, лабавога сутыкнення.
З мэтай папярэджання падобных ДТЗ, 30 верасня на Бешанковіччыне пройдзе прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечная вобласць!».
У межах яго правядзення, супрацоўнікамі ДАІ будуць ажыццёўлены адпрацоўкі населеных пунктаў і аўтамабільных дарог, з мэтай папярэджання і спынення парушэнняў ПДР, якія ствараюць перадумовы да здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў.
Падчас акцыі пешаходам і веласіпедыстам супрацоўнікі ДАІ нагадаюць правілы паводзінаў на дарозе.