У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе цэнтр аўтаматызаванай фіксацыі адміністрацыйных правапарушэнняў, у якім акумулююцца даныя аб парушэннях Правілаў дарожнага руху, дапушчаных кіроўцамі і зафіксаваных комплексамі, што працуюць у аўтаматычным рэжыме.

У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе цэнтр аўтаматызаванай фіксацыі адміністрацыйных правапарушэнняў, у якім акумулююцца даныя аб парушэннях Правілаў дарожнага руху, дапушчаных кіроўцамі і зафіксаваных комплексамі, што працуюць у аўтаматычным рэжыме. Тут жа афармляюцца пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія затым разам са штрафнымі квітанцыямі накіроўваюцца уладальнікам транспартных сродкаў. Сістэмы аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў ПДР сёння актыўна развіваюцца. Цяпер у адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху ў месцах устаноўкі стацыянарных комплексаў размяшчаюцца таблічкі «Фотавідэафіксацыя». Як паказаў вопыт іншых краін, інфармаванне кіроўцаў аб аўтаматычнай фіксацыі правапарушэнняў прыносіць адчувальны прафілактычны эфект і спрыяе зніжэнню ўзроўню аварыйнасці на гэтых участках дарог.

Дзяржаўтаінспекцыя адзначае, што, нягледзячы на пашырэнне сферы прымянення комплексаў, іх функцыянаванне накіравана ў першую чаргу на папярэджанне парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Перш за ўсё устаноўка аўтаматычных комплексаў павінна паўплываць на дысцыпліну кіроўцаў, прадухіліць магчымае правапарушэнне, а значыць, і ДТЗ, якое яно можа справакаваць.

Адказ_насць за перавышэнне хуткаснага рэжыму, зафіксаваная стацыянарнымі тэхнічнымі сродкамі, што працуюць у аўтаматычным рэжыме, прадугледжана часткамі 5-8 артыкула 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь (Частка 5. Перавышэнне асобай устаноўленай хуткасці руху ад дзесяці да дваццаці кіламетраў у гадзіну - цягне накладанне штрафу ў памеры пяці дзесятых базавай велічыні; частка 6. Перавышэнне ад дваццаці да трыццаці кіламетраў у гадзіну - цягне накладанне штрафу ў памеры дзвюх базавых велічынь; частка 7. Перавышэнне ад трыццаці да сарака кіламетраў у гадзіну - цягне накладанне штрафу ў памеры чатырох базавых велічынь; частка 8. Перавышэнне ад сарака і больш кіламетраў у гадзіну - цягне накладанне штрафу ў памеры шасці базавых велічынь).

Зусім іншая адказнасць наступае пры спыненні транспартнага сродку за перавышэнне хуткаснага рэжыму супрацоўнікам ДАІ. Адказ_насць

у гэтым выпадку прадугледжана часткамі 1-4 артыкула 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь (частка 1. Перавышэнне устаноўленай хуткасці руху ад дзесяці да дваццаці кіламетраў у гадзіну - цягне за сабой папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні; частка 2. Перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху ад дваццаці да трыццаці кіламетраў у гадзіну - цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь; частка3. Перавышэнне асобай устаноўленай хуткасці руху на трыццаць і больш кіламетраў у гадзіну - цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад трох да дзесяці базавых велічынь; частка 4. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 2і 3