Сродак персанальнай мабільнасці — прылада або прыстасаванне, якія не з'яўляюцца транспартнымі сродкамі, што прыводзяцца ў рух рухавіком і прызначаныя для індывідуальнага або сумес­нага (у выпадку наяўнасці спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення) выкарыстання пешаходамі (электрасамакат, гіраскутар, сігвей, монакола і іншае).



З 27 кастрычніка 2022 года ў Беларусі абнавіліся ПДР.

Новыя правілы ўстаноўлены ў частцы выкарыстання электрасамакатаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ):

- перамяшчэнне толькі па веладарожцы, пры яе адсутнасці - па тратуары, пешаходнай дарожцы або абочыне, не ствараючы перашкод для пешаходаў;
- хуткасць не больш за 25 км/г;
- нельга выкарыстоўваць СПМ асобам, малодшым за 14 гадоў (за выключэннем пешаходных і жылых зон);
- забараняецца знаходзіцца ў стане ап'янення;
- забараняецца перавозіць каго-небудзь на неабсталяваных месцах для сядзення, не трымацца за руль.

Варта памятаць: той, хто перамяшчаецца на СПМ, лічыцца пешаходам.

Пры выкарыстанні СПМ:

- неабходна пераканацца ў спраўнасці тармазной сістэмы і рулявога кіравання;
- рэкамендуецца надзяваць сродкі абароны - шлем;
- у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі мець флікеры, на прыладзе ўключаць фару (ліхтар);
- варта адмовіцца ад прагляду гаджэтаў і праслухоўвання музыкі падчас кіравання;
- каля выхадаў з гандлёвых аб'ектаў, падземных пераходаў, прыпынкаў быць гатовым да раптоўнага з'яўлення людзей.