Як паказвае аналіз, у большасці выпадкаў ДТЗ здзяйсняюцца з-за адсутнасці ўзаемнай павагі паміж кіроўцамі і пешаходамі, а таксама па прычыне прамога ігнаравання Правілаў дарожнага руху.

К ДТЗ з удзелам пешаходаў часцей за іншых прыводзяць наступныя парушэнні Правілаў дарожнага руху: -перавышэнне хуткаснага рэжыму; -парушэнне правілаў абгону і праезду скрыжаванняў; – непрапуск пешаходаў на пешаходных пераходах. З боку пешаходаў – гэта пераход праезнай часткі ва ўстаноўленым месцы, нечаканы выхад на дарогу з-за транспартных сродкаў, рух па дарозе ў стане ап'янэння, невыкарыстанне святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

Кіроўцам неабходна памятаць, што пры пад'ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу кіроўца павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся (стаіць) або запаволіў рух транспартны сродак, то кіроўцы іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу. Таксама не варта забываць пра тое, што пакідаць свае аўтамабілі бліжэй за 15 метраў ад пешаходных пераходаў забаронена Правіламі дарожнага руху. Гэта абмяжоўвае агляд, як кіроўцу, так і пешаходу, у сувязі з чым узнікае небяспека здзяйснення наезду на пешахода.

Наперадзе восеньскія канікулы і на дарогах, у дварах з'явіцца вялікая колькасць дзяцей. У сувязі з гэтым кіроўцам неабходна быць больш уважлівымі і асцярожнымі пры ўдзеле ў дарожным руху, асабліва паблізу нерэгулюемых пешаходных пераходаў і ў дваравых тэрыторыях. Бацькам неабходна штодня нагадваць дзецям правілы бяспечных паводзін на дарозе і кантраляваць месцазнаходжанне сваіх дзяцей