На працягу пошукавага сезона палявыя пошукавыя работы будуць праведзены на 123 аб'ектах. Яны пройдуць у 48 раёнах нашай краіны.
На працягу пошукавага сезона палявыя пошукавыя работы будуць праведзены на 123 аб'ектах. Яны пройдуць у 48 раёнах нашай краіны.
Падраздзяленні працягнуць правядзенне пошукавых работ у межах расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ва ўрочышчы «Уручча» Мінскага раёна Мінскай вобласці, а таксама прыступяць да правядзення работ па пошуку неулічаных воінскіх пахаванняў у Гродне і Гродзенскім раёне.
Сумесна з воінамі-пошукавікамі ў пошукавых работах таксама возьмуць удзел 8 грамадскіх пошукавых аб'яднанняў і пошукавых клубаў Беларусі, 5 пошукавых клубаў рэгіянальных пошукавых грамадскіх аб'яднанняў Расійскай Федэрацыі і 1 пошукавы клуб Рэспублікі Казахстан.
У межах міжнароднага супрацоўніцтва ваенных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі запланаваны абмен вопытам правядзення пошукавых работ паміж беларускімі і расійскімі ваеннымі пошукавікамі.