Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне ў перыяд летняга дзіцячага адпачынку рэспубліканскай акцыі МНС «Вакацыі без дыму і агню». Галоўная яе мэта – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.

Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне ў перыяд летняга дзіцячага адпачынку рэспубліканскай акцыі МНС «Вакацыі без дыму і агню». Галоўная яе мэта – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.

Тры месяцы лета ратавальнікі будуць навучаць дзяцей і дарослых правілам бяспекі ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, напаўняючы вольны час удзельнікаў мноствам сучасных, займальных і ў той жа час карысных навучальных мерапрыемстваў, у тым ліку, і ў анлайн-рэжыме.

«МНС-ЛЭНД», гульня «Школа юных ратавальнікаў», тэматычныя тэатралізаваныя прадстаўленні, віктарыны, анлайн-квізы па бяспецы, майстар-класы, экскурсіі па пажарных аварыйна-выратавальных частках і яшчэ мноства разнастайных мерапрыемстваў дазволяць дзеткам бліснуць эрудыцыяй і кемлівасцю, праявіць творчы патэнцыял, выпрабаваць свае сілы і цягавітасць, але самае галоўнае – засвоіць, паўтарыць і замацаваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Акрамя таго, у межах акцыі будзе праводзіцца навучанне правілам пажарнай бяспекі работнікаў дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў, у тым ліку дзяжурнага персаналу, дэманстравацца тэматычныя відэа і мультыплікацыйныя фільмы ад МНС, раздавацца наглядная навучальная прадукцыя.

Дапамагаць прапагандыстам МНС у правядзенні мерапрыемстваў акцыі будуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі АСВОД і інш. Бо захаванне жыцця і здароўя дзяцей – гэта агульная мэта ўсіх дарослых!

Такія мерапрыемствы неабходныя для таго, каб з аднаго боку неаднаразова звяртаць увагу дарослых на ўразлівасць і незащищенность дзяцей, а з другога – навучаць дзеткам правілам бяспекі. Сумесныя намаганні ратавальнікаў, педагогаў і бацькоў дапамогуць дзеткам правесці вакацыі бяспечна, напоўніць летнія дні яркімі падзеямі, у якіх не будзе месца надзвычайным сітуацыям.

Удзельнічайце ў мерапрыемствах МНС і будзьце ў бяспецы!