Сёлета акцыя набывае новыя маштабы і сэнсы. Адбудуцца 6 рэгіянальных выязных фестываляў і 1 фінальны. З 7 па 16 верасня ўдзельнікі акцыі наведаюць розныя гарады, якія і будуць цэнтрамі Адзінства кожнай вобласці.

Сёлета акцыя набывае новыя маштабы і сэнсы. Адбудуцца 6 рэгіянальных выязных фестываляў і 1 фінальны. З 7 па 16 верасня ўдзельнікі акцыі наведаюць розныя гарады, якія і будуць цэнтрамі Адзінства кожнай вобласці.

У межах урачыстай цырымоніі будуць перададзены сцягі кожнага раёна і вобласці, пасля чаго адкрыецца Алея Адзінства ў Мінску.

Галоўная мэта акцыі - кансалідацыя грамадзянскай супольнасці ў адзінай ідэі міру і стварэння пад сімваламі рэгіёнаў, садзейнічанне выяўленню ідэнтычнасці кожнага асобнага рэгіёна краіны ў адзінай цэласнай самабытнасці ўсёй Беларусі.

На Алеі Адзінства можна будзе ўбачыць сцяг любога раёна, вобласці і Мінска, а адсканіраваўшы QR-код, даведацца інфармацыю пра выбраны рэгіён Беларусі.

Кожны ахвотны мае ўнікальную магчымасць далучыцца да акцыі і стаць часткай гэтага гістарычнага моманту.

У праграме: аўтапрабегі, канцэрты, дыялогавыя пляцоўкі з дэбатамі і шмат іншых цікавых падзей.

7.09.2023 - Мінская вобласць, Дзяржынскі р-н, гара Дзяржынская (найвышэйшая кропка Беларусі)

8.09.2023 - Магілёўская вобласць, г. Магілёў.

9.09.2023 - Гродзенская вобласць, г. Гродна.

11.09.2023 - Віцебская вобласць, г. Віцебск.

12.09.2023 - Гомельская вобласць, г. Жыткавіцкі р-н, а-г Ленін

15.09.2023 - Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы.