У гонар 85-годдзя Віцебшчыны 85 ратавальнікаў з усіх рэгіёнаў вобласці ў поўным баявым абмундзіраванні вагой 15 кг прабеглі дыстанцыю даўжынёй 850 метраў. Сімвалічна, што ў Год міру і стварэння «Забег наймацнейшых» адбыўся па вуліцы Міру Віцебска.

Адкрылі мерапрыемства ратавальнікі ПАСА «Віцязь», якія рухаліся на квадрацыкле з Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь, спартсмены зборных каманд па розных відах спорту абласнога ўпраўлення МНС, сярод якіх чэмпіёны свету па пажарна-ратавальным спорце, члены нацыянальных зборных каманд, прызёры і ўдзельнікі розных чэмпіянатаў і спаборніцтваў рэспубліканскага і міжнароднага узроўняў. Таксама гасцям быў прадэманстраваны спецыяльны аўтамабіль Geely Atlas, які зарэкамендаваў сябе надзейным памочнікам ратавальнікаў пры выкананні аператыўных задач.

Ва ўпартай барацьбе першым прыйшоў на фініш Ілья Каралёў з Віцебскага ГРАНС, другім – Арцём Валуйскі, трэцім – Антон Фацееў – абодва работнікі ПАСА «Віцязь». У «Забегу наймацнейшых» прынялі ўдзел не толькі мужчыны, але і прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва – Лізавета Емельянава і Галіна Кучаранок работнікі Наваполацкага і Віцебскага гарадскіх аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

Прызёраў і дзяўчат павіншавалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая, старшыня Віцебскага гарвыканкама Мікалай Арлоў, начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мелешкін, першы сакратар абласной арганізацыі ГА «БРСМ» Уладзімір Бабічаў.

– Работнікі МНС падтрымліваюць міралюбную палітыку, праводзімую нашым дзяржавай, – адзначыў Сяргей Мелешкін. – Ратавальнікі рэгіёну заўсёды гатовыя да выканання пастаўленых задач на карысць захавання і прымнажэння дабрабыту Віцебскай вобласці і Беларусі ў цэлым, а таксама ў выпадку неабходнасці гатовыя ўстаць на абарону Айчыны.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by