1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаюць цудоўнае свята - Дзень абароны дзяцей.

1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаюць цудоўнае свята - Дзень абароны дзяцей.

У нашай краіне інтарэсы маленькіх грамадзян усебакова абаронены на заканадаўчым узроўні і ахоўваюцца Канстытуцыяй, Кодэксам аб шлюбе і сям'і, Законам «Аб правах дзіцяці».

У Лепельскім раёне за пяць месяцаў 2023 года зарэгістравана 89 немаўлят, што на 10 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Самай маладой матулі 17 гадоў, трое дзетак нарадзілася ў мам ва ўзросце старэйшыя за 40 гадоў, а адзін мужчына стаў бацькам у 57 гадоў!

У сярэднім бацькамі станавіліся ва ўзросце 30 гадоў, а мамамі – у 28 гадоў.

Першынцы нарадзіліся ў 34 мам, другая дзіця з'явілася на свет у 32 бацькоў, 16 дзетак сталі трэцімі ў сям'і.

І нашы рэкардсмены: у пяці сем'ях нарадзілася чацвёртае дзіця, а дзве сям'і ў 2023 годзе сталі бацькамі пятага дзіцяці!

Самымі папулярнымі імёнамі ў 2023 годзе былі жаночыя Сафія і Кіра, мужчынскія Уладзіслаў і Міхаіл.

Жадаем маладым бацькам спакойных начэй, цярпення, сіл, узаемаразумення і любові!


 На фота сям'я Фролавых, якая ў маі месяцы папоўнілася яшчэ адной дзяўчынкай.