Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй адзначаецца 9 снежня. Ён быў абвешчаны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 21 лістапада 2003 года № A/RES/58/4. Упершыню яго адзначылі ў 2004 годзе.
Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй адзначаецца 9 снежня.
Ён быў абвешчаны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 21 лістапада 2003 года № A/RES/58/4. Упершыню яго адзначылі ў 2004 годзе.
Занепакоіўшыся праблемамі, якія спараджае «хабарніцтва», Генеральнай Асамблеяй ААН была распрацавана Канвенцыя супраць карупцыі і адкрыта для падпісання з 9 снежня 2003 года ўсімі краінамі-ўдзельніцамі. Менавіта дата 9 снежня (дзень падпісання Канвенцыі) і стала Міжнародным днём барацьбы з карупцыяй.
Мэтай устанаўлення гэтага Міжнароднага дня, як паказана ў рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі, было паглыбленне разумення праблемы карупцыі і ролі Канвенцыі ў папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй.
Падпісанне Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць карупцыі і рэалізацыя ідэі стварэння Міжнароднай асацыяцыі антыкарупцыйных устаноў — гэта вынік глыбокага ўсведамлення сусветнай супольнасцю сур'ёзнай небяспекі, якую хавае ў сабе карупцыя.
Дакумент прадугледжвае меры па папярэджанні карупцыі, пакаранні вінаватых, а таксама механізмы міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з ёй. Ён абавязвае дзяржавы-члены праводзіць палітыку процідзеяння карупцыі, зацвердзіць адпаведныя законы і заснаваць спецыяльныя органы для барацьбы з гэтай з'явай.
Барацьба з карупцыяй у Беларусі — адна з найважнейшых дзяржаўных задач.
Рэспубліка Беларусь, падтрымліваючы і развіваючы ініцыятывы па барацьбе з карупцыяй на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях, падпісала Канвенцыю супраць карупцыі 28 красавіка 2004 г., ратыфікаваны ж гэты дакумент Законам Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2004 г. № 344-З «Аб ратыфікацыі Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць карупцыі».
У адпаведнасці з артыкулам 3 Канвенцыі Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь вызначана органам, які каардынуе яе выкананне.
У цяперашні час створана трывалая заканадаўчая база, якая вызначае сістэму мер і прынцыпы барацьбы з карупцыяй, канкрэтныя арганізацыйныя, папераджальна-прафілактычныя мерапрыемствы і
механізмы барацьбы з карупцыяй, ліквідацыяй наступстваў карупцыйных правапарушэнняў, а таксама прадугледжвае найжорсткую крымінальную адказнасць за карупцыйныя злачынствы.Прававыя асновы антыкарупцыйнай дзейнасці ў нашай краіне змяшчаюцца ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая рэгламентуе найбольш важныя грамадскія адносіны.
Акрамя таго, наша краіна з'яўляецца актыўным удзельнікам шэрагу канвенцый ААН і Савета Еўропы ў галіне барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. Выконваючы адпаведныя міжнародныя абавязацельствы, Рэспубліка Беларусь у межах сваёй прававой сістэмы паслядоўна прымае заканадаўчыя, адміністрацыйныя і іншыя антыкарупцыйныя меры.
На рэалізацыю норм Канстытуцыі і міжнародна-прававых актаў накіраваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 года № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй» (далей – Закон аб барацьбе з карупцыяй).
Антыкарупцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь складаецца таксама з іншых нарматыўных прававых актаў, накіраваных на спыненне, прафілактыку, папярэджанне карупцыі і барацьбу з ёй.
Варта адзначыць, што барацьба з карупцыяй у рэспубліцы – не кароткачасовая кампанія, а найважнейшая дзяржаўная задача ў справе ўмацавання незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы, забеспячэння грамадскай бяспекі. Рэалізавана праграма па барацьбе з злачыннасцю і карупцыяй на 2017–2019 гады.
Рашэннем рэспубліканскага каардынацыйнага савета па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй ад 18.12.2019 № 20 зацверджана Праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2020-2022 гады, у якую па выніках аналізу карупцыйнай злачыннасці, яе структуры і дынамікі, а таксама ўнесеных дзяржаўнымі органамі прапаноў, уключаны асобны раздзел II «Комплекс мер па барацьбе з карупцыяй, ліквідацыі прычын і ўмоў, ёй спрыяючых», які змяшчае мерапрыемствы арганізацыйна-прававога, арганізацыйна-практычнага, прафілактычнага і міжнародна-прававога характару.
У рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацыях, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, абласных, Мінскім гарадскім, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах, мясцовых адміністрацыях раёнаў у гарадах, кіруючых кампаніях холдынгаў створаны камісіі па процідзеянні карупцыі. У пасяджэннях камісій, як правіла, удзельнічаюць прадстаўнікі пракуратуры, органаў унутраных спраў, сродкаў масавай інфармацыі.
Сіла
грамадскасці (грамадзян і грамадскіх аб'яднанняў) заключаецца ў прыцягненні ўвагі да тых ці іншых праблем, якія вырашаюцца ў далейшым дзяржаўнымі органамі.
Праз спецыяльную форму, прадугледжаную на сайтах дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, грамадзяне маюць магчымасць паведаміць аб вядомых ім фактах карупцыі (у тым ліку ананімна), а таксама звярнуцца за тлумачэннем пытання, што цікавіць, падаць заяву, прапанову, скаргу.
Галоўная крыніца поспеху ў вырашэнні гэтай задачы – моцная дзяржаўная ўлада, моцная сацыяльная палітыка, апора на народ і галоснасць. Весці барацьбу з карупцыяй варта мэтанакіравана, комплексна і бесперапынна. Пры гэтым намаганні павінны быць накіраваны не толькі на выяўленне і спыненне фактаў карупцыі, але і на ўсталяванне і ліквідацыю прычын, якія яе спараджаюць.
Адной з ключавых задач органаў пракуратуры з'яўляецца ажыццяўленне ад імя дзяржавы нагляду за дакладным і аднастайным выкананнем заканадаўства ў сферы процідзеяння карупцыі.
За 9 месяцаў 2020 года пракуратурай раёна праведзена 2 праверкі выканання антыкарупцыйнага заканадаўства, па выніках якіх унесена 2 прадстаўленні аб устараненні парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць, 5 прадпісанняў, 1 пастанова аб прыцягненні вінаватых асоб да дысцыплінарнай адказнасці.
Работа ў гэтым напрамку будзе працягнута.